Падказкі Караткевіча
Серия публикаций о классике белорусской литературы
Задача: продвижение КСО-проекта, связанного с 90-летним юбилеем классика белорусской литература Владимира Короткевича.

Реализация: серия материалов о писателе, создание и ведение «Инстаграма Короткевича», посадочная страница с подкастами — сказки Короткевича читают известные люди. Разработка концепции проекта совместно с коммуникационным агентством ARS Communications.

Партнеры: А1
14
Количество материалов
125 569
Общее количество просмотров
Весь цикл материалов
1
Казкі Уладзіміра Караткевіча заўжды жывыя, натуральныя, займальныя. У іх яднаюцца фантастычнае, таямнічае і рэальнае. Перадаць іх атмасферу, лагодны гумар, народную мараль, паэтычнасць і ўзнёсласць, багацце мовы і ўнікальны аўтарскі стыль здолелі вядомыя беларускія майстры тэатральнай сцэны Аляксандр Падабед, Зоя Белахвосцік, Георгі Маляўскі, Алена Сідарава, Наталля Качаткова, Крысціна Дробыш і Раман Падаляка.
2
Сачыць за тым, як жыве беларуская поўнач, лепш улетку. Тады тут не ведаюць удушлівага ветру, хаваюць сталічнага чужака ад нялітасцівага сонца і даюць адпачыць яго загнанай думкамі галаве. Але канец лістапада — гэта зусім іншая справа. Мясцовая прага да холаду гоніць снег ва ўсю моц — застаецца спадзявацца, што ён не схавае цябе пад пухнатай белай коўдрай.
3
Цяжка ўявіць сабе чалавека, які б любіў Беларусь мацней, чым Уладзімір Караткевіч. Утрапёна, аддана, з вялікай цікавасцю да яе гісторыі і павагай да свайго народа. Караткевіч даследаваў амаль кожны куток сваёй радзімы: калі не ў падарожжы, дык у фальклорнай экспедыцыі разам з жонкай Валянцінай. Найбольш трапятліва беларускі пісьменнік ставіўся не толькі да сваёй малой радзімы, але і да месцаў, дзе нарадзіліся яго продкі.
4
У дарослым узросце разумееш, што школьная праграма выстаўляе пісьменнікаў надта кананічнымі і недатыкальнымі. Хіба хто з вас, калі быў падлеткам, не ўяўляў сабе, што беларускія літаратары днямі і начамі думаюць толькі пра вёску? Альбо, бы тыя стоўпнікі, нон-стоп пішуць свае творы, ды яшчэ знаходзячыся ў стане безлімітнага натхнення? Але ж у рэальнасці гэтыя людзі — перш за ўсё людзі.
5
Вікіпедыйна распісваць творчасць Уладзіміра Караткевіча — сізіфава праца. Навукоўцы-караткевічазнаўцы даўно расклалі па паліцах і аналізавалі творчы здабытак пісьменніка. Цяжка знайсці беларуса, які б не чытаў хаця б адзін твор Караткевіча. «Каласы пад сярпом тваім», «Дзікае паляванне караля Стаха», «Ладдзя роспачы» — бадай, адны з самых папулярных твораў. Мы ведаем Уладзіміра Сямёнавіча як празаіка, паэта, драматурга, кінасцэнарыста, публіцыста, эсэіста, фалькларыста і нават казачніка — здаецца, няма такога кірунку, які б не паддаўся беларускаму генію.
6
Шчыры і гасцінны, Уладзімір Караткевіч меў шмат сяброў. Іранічны ў дачыненні да сябе, Ладысь Сымонавіч умеў сябраваць, а значыць, мог і падтрымаць, і абараніць, і, калі трэба, увязацца ў прыгоды. Літаратурны крытык Адам Мальдзіс, вядомы навуковец Вячаслаў Рагойша, паэты Рыгор Барадулін і Максім Танк, пісьменнікі Васіль Быкаў і Янка Брыль і шмат-шмат іншых сяброў ды знаёмых — у душы Ладыся Сымонавіча знаходзілася месца для кожнага. Сёння разам з кампаніяй A1 глядзім на Уладзіміра Караткевіча вачыма ягоных сяброў і блізкіх.
7
Жыццё Уладзіміра Караткевіча ў Кіеве — гэта, калі хочаце, перыяд яго станаўлення і як пісьменніка, і як чалавека. Менавіта дзякуючы ўлюблёнасці ва ўкраінскае нацыянальнае, ён спасціг любоў да нацыянальнага беларускага. Будучага пісьменніка ледзь не выключылі з Кіеўскага ўніверсітэта за нацыяналізм... украінскі. Акрамя гэтага, Караткевіч сустрэў у Кіеве першае каханне, цудам уратаваўся ад трамвайнай аварыі і спазнаў небяспеку вайны, быўшы яшчэ хлапчуком.
8
Не кожны з нас ведае, што Уладзімір Караткевіч пісаў не толькі гістарычныя раманы, аповесці, п'есы ды паэмы. Беларускі творца складаў і аповеды для самых маленькіх землякоў. Казкі Караткевіча — такія, як і ён сам: шчырыя, высокамаральныя, любяць звяртацца да гісторыі, жартаў, прыродных і містычных з'яў. Пісьменнік з самага дзяцінства верыў у чысціню чалавечых намераў, з захапленнем вывучаў раслінны і жывёльны свет і вельмі рана стаў прыдумваць уласныя казачкі — такія, што ў дзіцячым лагеры ўсе з захапленнем слухалі шасцігадовага (!) хлапчука.
Свяжитесь с нами:
Екатерина Ильинцева
ie@onliner.by
+375 29 260-40-36